22.10.2020 года  ў  5 “В” класе прайшло  цікавае падарожжа “О край родны, край прыгожы!” Падарожжа  па цудоўнай беларускай зямлі суправаджалася музыкай ансамбля “Песняры”. Вучні  успомнілі і дзяржаўны гімн нашай краіны, і  малявалі  нашу  Беларусь, з яе краявідамі: лясамі, азёрамі, рэкамі. Вучні спаборнічалі ў разгадванні крыжаванкі, падарожнічалі ў сучаснае і мінулае нашай краіны.